The Blackmail прэзентуюць інтэрнэт-сінгл «To the Forest»

07.05.2010 Музыка

Малады менскі гурт The Blackmail, які паспеў ужо атрымаць званне «адкрыццё 2009 года» па версіі сайта Ultra-Music.com, прэзентуе свой інтэрнэт-сінгл «To the Forest». 

the_blackmail_01

«„To the Forest“ — гэта песня пра вясну, пра першую закаханасць, унутраны свет закаханага чалавека, нерашучасць і ўвогуле пра ўсе пачуцці, якія суправаджаюць закаханасць, — кажа вакаліст The Blackmail Максім Кульша. — Песня атрымалася лёгкай, вясёлай, і музыка ў поўнай меры адпавядае закладзенай сэнсавай нагрузцы».

Прэзентацыя сінгла адбудзецца ў мінскім паб-клубе «Графіці» 7 траўня. Выбар пляцоўкі не выпадковы. «Мы хочам зрабіць „хатні“ канцэрт, з сюрпрызамі, півам, і усімі выцякаючымі адсюль наступствамі», — смяецца Максім.

the_blackmail_00

Група абяцае прыемныя сюрпрызы для ўсіх тых, хто прыйдзе, але пакуль не адкрывае сакрэты і раіць сачыць за падрыхтоўкай да канцэрта па навінам ў twitter гурта. Але ўжо вядома, што на канцэрце 7 траўня можна будзе пачуць амаль усе трэкі дэбютнага поўнафарматнага альбому, які будзе выдадзены бліжэй да канца года.

З 7 траўня сінгл «To the Forest» можна спампаваць на сайце Ultra-Music, а таксама паслухаць на MySpace і ўкантакце, як і мінулагодні EP «The Blackmail».

Прэзентацыя сінгла «To the Forest» гурта The Blackmail адбудзецца 7 траўня ў паб-клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак а 19:00. Кошт квіткоў: 15 000 (папярэдне), 20 000 (у дзень канцэрту). Заказ месцаў і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 77-999-18, +375 29 17-999-18.