«Тузін» на паддашку

04.12.2009 Музыка

Сваё шасьцігодзьдзе інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» справіць вечарынай з удзелам самых цікавых айчынных рок-камандаў 19 сьнежня. Сярод тых, хто выйдзе павіншаваць ТГ — цяперашнія лідэры гіт-параду — гурт Jenowa і праект удзельнікаў гурта «Глюкі» — Akute. Не абыйдзецца справа і бяз даўніх сяброў ды неаднаразовых пераможцаў чарту ТГ — гуртоў IQ48 і Pomidor/off, а таксама вядучага радыёвэрсіі гіт-параду Алега Хаменкі з гурта «Палац». Упершыню «тузіноўская» імпрэза пройдзе ў Віцебску.

Кожны год сваёй дзейнасьці «Тузін Гітоў» адзначае канцэртам. Першы год сьвяткавалі ў Палацы рэспублікі, на тры гады зладзілі «Бэніфэст» з прысьвячэньнем Міхалу Анемпадыставу, а пяцігодзьдзе справілі душэўнай імпрэзай у паб-клюбе «Графіці».

На чарговую гадавіну «тузіноўцы» вырашылі сабраць сяброў па-за межамі сталіцы. Вечарыну, а разам з тым і прэзэнтацыю адразу двух дыскаў — «Тузін. Перазагрузка» і «Прэм’ер Тузін 2009» вырашана правесьці ў Віцебску. У тамтэйшым клюбе-легендзе, што завецца «Чердачок» — «На паддашку» па-нашаму — зьбяруцца цяперашнія лідэры гіт-параду — гурт Jenowa і праект удзельнікаў гурта «Глюкі» — Akute. Не абыйдзецца справа і бяз даўніх сяброў ды неаднаразовых пераможцаў чарту ТГ — гуртоў IQ48 і Pomidor/off, а таксама вядучага радыёвэрсіі гіт-параду Алега Хаменкі з гурта «Палац».

19 сьнежня. 20:00. Віцебск. Бітлз-клюб «На паддашку» («Чердачок»). Кастрычніцкі пляц, 11. Тэлефоны для даведак: (029) 217-78-00, (029) 514-02-09.

Тэгі: