29 траўня Vicious Crusade прэзентуе свой новы альбом

29.05.2009 Музыка

Афіцыйны рэліз новага альбому беларускага метал-фолк гурта Vicious Crusade адбудзецца 29 траўня.

Новы, ужо чацьверты па ліку, поўнафарматны рэліз музыкаў пад назваю “Freedom Comes” можна справядліва назваць адным з самых доўгачаканых альбомаў беларускай метал-сцэны: з моманту выпуску апошняга дыску гурта прайшло ажно сем гадоў! За гэты час Vicious Crusade паспелі сысці ў трохгадовы адпачынак, зноў вярнуцца на вялікую сцэну, даць шэраг паспяховых канцэртаў па ўсёй Беларусі, выступіць хэдлайнерамі некалькіх міжнародных музычных фестываляў, а таксама выдаць два інтэрнэт-сінглы.

У межах прэзентацыі свайго найноўшага альбому гурт ужо даў канцэрты ў Гродна і Гомелі. Наперадзе — гастролі па Расіі і Украіне.

А вось 29 траўня ў клубе “Рэактар” адбудзецца адзіны канцэрт-прэзентацыя новага дыску для мінчукоў.

Цягам дзвюх гадзінаў гурт выканае ўсе (!) песні альбому “Freedom Comes”, а таксама ўсе хіты з папярэдніх сваіх кружэлак.

Разам з Vicious Crusade свой беларускамоўны альбом “Эпоха нянавісці” прадставіць гурт Imprudence.

Пачатак канцэрту ў 18.00.

Кошт квіткоў:
Танцпол: 25.000 — 28.000 руб.
У дзень канцэрту — 30.000 руб.
Месца за сталом — 40.000 руб.

Пункты распаўсюду квіткоў:
Падземны пераход станцыі метро “Я.Коласа”
Падземны пераход ля ГУМа
Крама “Iron Dream” (вул. Талбухіна 4, 2 паверх)
Клуб “Рэактар” — у дзень канцэрту

Тэгі: