85 гадоў з Дня нараджэння Васіля Быкава

17.06.2009 Культура

bykau1

Урачыстая вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава адбудзецца 18 чэрвеня ў чацвер а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

У праграме мерапрыемства выступленне народнай артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыі Захарэвіч, успаміны пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Барыса Пятровіча, Васіля Зуёнка, Анатоля Кудраўца, якія былі асабіста знаёмыя з творцам, а таксама літаратуразнаўцаў і родных.
Прагучыць у запісе голас самога Васіля Быкава (урывак з аповесці “Мёртвым не баліць”) і музыка, якую любіў пісьменнік.

Гасцей чакае відэапрэзентацыя музейных прадметаў з калекцыі В.Быкава (фонд асабіста перададзены ў 1994 годзе), дэманстрацыя кінастужкі аб жыцці і творчасці класіка і прэзентацыя карціны мастака Міхася Будавея “Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава”.

Тэгі: