Ад сёння ў кінатэатрах — «Масакра»

11.11.2010 Кіно

11 лістапада ў сталічных кінатэатрах для ўсіх ахвотных пачынаецца дэманстрацыя містычнага трылера Андрэя Кудзіненкі «Масакра», знятага па матывах апавядання Праспэра Мэрымэ і які распавядае пра падзеі 1860-х гадоў у Беларусі.

Напачатку фільм будзе ісці ў кінатэатры «Беларусь» (ст. метро «Фрунзенская»).

Сёння і ў пятніцу пачатак стужкі ў 16:40, 18:50, 21:00.

У суботу і нядзелю дадаецца паказ, а 14:30.

Працягласць фільма — 100 хвілінаў.