Akute ў Гродне падпявала ўся зала

12.02.2013 Музыка

Звышпапулярны апошнім часам гурт Akute 10 лютага ўпершыню наведаў Гродна. Адкрыў вечар гарадзенскі калектыў “Прощай, привычка”, але хутка кожнаму стала зразумела, каго прыйшлі паслухаць наведнікі.

Прощай, привычка

Прощай, привычка

Akute Гродна

Адданыя прыхільнікі гурта пачалі пляскаць, як толькі на сцэну выйшаў вакаліст гурта Стас Мытнік. Увесь наступны канцэрт яны танчылі пад сцэнай і падпявалі гурту ў кожнай песні.

Akute Гродна

Akute Гродна

Akute Гродна

Трэш-інтэр’ер клуба “Эпалет” (ён жа “ОфицерOFF”), сцэна якога нагадвае капітанскі мосцік касмічнага карабля ў танным амерыканскім фантастычным серыяле 50-гадовай даўніны, як нішто іншае пасаваў да “касмічнай” музыкі Akute.

Akute Гродна

Akute Гродна

Падарункам для гарадзенцаў стала акустычнае выкананне песні “Непазбежна”, падпсаванае, што праўда, кепскім гукам у клубе. Таксама Akute прадставіла адну песню з новай праграмы, якую мы прэзентуем адмыслова для чытачоў “Твайго стылю”.

Па словах арганізатара канцэрта Сяргея Фінскага, па запоўненасці залы канцэрт не рэкордны, але цалкам задавальняючы. А вось з папярэднім продажам квітоў такога ажыатажу не было даўненька. Відаць, гарадзенцы баяліся, што, ці то не хопіць квіткоў, ці наадварот – гурт не прыедзе з прычыны малай цікаўнасці.

Аляксей Табяшэўскі, Твой Стыль
Здымкі Яна Лялевіча