Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
04.10.2012 | Літаратура Навіны "Будзьма!"

Алесь Аркуш нарэшце наведаў сталіцу (+фота)

Tweet

У сталічнай галерэі «Ў» Алесь Аркуш адзначыў выхад свайго першага рамана «Палімпсест». Павіншаваць пісьменніка прыйшло каля ста чалавек, у тым ліку літаратары Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Ігар Сідарук, Зміцер Вішнёў, Славамір Адамовіч, Віктар Жыбуль і іншыя. Многім наведнікам імпрэзы не хапіла месца і давялося стоячы дзве гадзіны назіраць за цікавай дзеяй.

Аркуш і «Будзьма»

Алесь Аркуш – рэдкі госць у сталіцы Беларусі. Калі паўставала Таварыства вольных літаратараў, ён як ідэолаг літаратурнай суполкі заклаў у падмурак аб’яднання “двух кітоў” – рэгіяналізм і нонканфармізм. Таму асноўная дзейнасць Таварыства ладзілася па-за межамі сталіцы. Упершыню прэзентацыю сваёй кнігі (а гэта быў паэтычны зборнік “Прывід вясны”) Алесь Аркуш наладзіў у Мінску ў 2003 годзе. Адбылася падзея дзякуючы падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра. Другая прэзентацыя ў сталіцы прайшла амаль праз 10 гадоў. Гэтым разам дапамагала грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” – Алесь Аркуш прадставіў сталічнай публіцы свой першы раман “Палімпсест”. Выказваючы падчас імпрэзы падзяку “Будзьме”, аўтар згадаў, як удзельнікі літаратурнай акцыі “Лепельскія алітэрацыі”, што ладзіла ТВЛ у Лепелі ў 1995 годзе, заклікалі месцічаў быць беларусамі.

Аркуш пострамантычны

Пра тое, што Алесь Аркуш пачаў пісаць раман, ён паведаміў у сваім блогу некалькі гадоў таму. Час ад часу Аркуш выстаўляў у LJ кавалкі будучага твора. У 2009 годзе часопіс “Дзеяслоў” надрукаваў першы раздзел рамана. І вось нарэшце ў выдавецтве “Галіяфы” выйшла кніга. На прэзентацыі Алесь Аркуш назваў свой раман пострамантычным. У другой палове 90-х тэарэтыкі ТВЛа зладзілі круглы стол, прысвечаны пострамантызму. І вось практыка падцягнулася да тэорыі. З’явіўся першы вялікі твор, напісаны паводле тэвээлаўскіх літаратурных канцэпцыяў.

Аркуш музычны

Алесь Аркуш вядомы і як аўтар тэкстаў для песняў беларускіх рок-гуртоў. Найперш варта згадаць ягоную супрацу з полацкім гуртом “Мясцовы час”. Таму прэзентацыя не магла адбыцца без удзелу рок-музыкаў. Аркуш запрасіў панк-гурт Monkey Bite і гурт “Верасень” з Вольгай Акуліч. Сюрпрыз для Аркуша падрыхтаваў экс-музыка гурта “Краджа золата” Віктар Лупасін. Ён напісаў песню на верш з рамана “Палімпсест” і выканаў яе на імпрэзе. Аркуш паабяцаў уключыць яе ў кружэлку, складзеную з найлепшых песняў на ягоныя вершы, якую мяркуе выдаць наступным годам.

Аркуш і землякі

Падзеі, якія апісваюцца ў рамане “Палімпсест”, адбываюцца ў канцы 70-х у Жодзіне, дзе нарадзіўся пісьменнік. У 1987 Аркуш пераехаў у Полацк. І жодзінцы, і палачане лічаць яго сваім земляком, таму на сталічную прэзентацыю прыехалі сябры Аркуша як з крыўскай сталіцы, так і з радзімы БелАЗаў. З Жодзіна прыехала, напрыклад, вядомая тамтэйшая краязнаўца Ірына Згрундо, што даследавала род Алеся Аркуша “па кудзелі” і напісала даследчую працу пра продкаў пісьменніка, якія паходзілі са Смалявіцкага раёна, з мястэчка Юр’ева. У сваіх выступах Пятро Васючэнка і Уладзімір Арлоў расказалі, колькі карыснага зрабіў Алесь Аркуш для Полацка.

Аркуш і ТВЛ

У наступным годзе тэвээлаўцы будуць адзначаць 20-годдзе сваёй суполкі. Таму яны заснавалі кніжную серыю “Бібліятэка ТВЛ”. Раман “Палімпсест” выйшаў першым у гэтай серыі. Плануюцца кнігі Вінцэся Мудрова, Ігара Сідарука, Юрыя Гуменюка, Сяргея Шыдлоўскага, Алены Ніякоўскай.

Аркуш і моладзь

Адна наведніца імпрэзы даслала Алесю Аркушу падчас прэзентацыі цыдулку, у якой напісала, што паходзіць з Жодзіна і жыла ў тым самым раёне, што і аўтар рамана. Дзяўчына паведаміла, што збіраецца таксама напісаць раман, але ўжо пра Жодзіна канца 90-х, і спытала, “ці варта, ці не вычарпаная гэтая тэма Вамі?” Каб заахвоціць дзяўчыну да працы, Алесь Аркуш падараваў ёй вінілавую кружэлку гурта Santana. Альбом, дарэчы, называецца Amigos, што ў перакладзе з іспанскай азначае “сябры”.

Тамаш Гурба, спецыяльна для “Будзьма беларусамі!”

dsc09893
dsc09896
dsc7324777
dsc7377777

Апошняе ў рубрыцы:

milikolag
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы

Навіна пра тое, што зараз медыкі будуць абавязаныя дакладаць праваахоўным органам пра любы выпадак “палавога жыцця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў”,...

1IMG_0231
Разам да справы!

Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Каманда з чатырох чалавек спрабуе змяніць імідж горада, які больш чым паўстагоддзя найперш асацыюецца з Брэсцкай крэпасцю. Ці рэальна гэта? У “бой”...

Фото - Татьяна Сафонова_
Разам да справы! У краіне

Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна

Ці магчыма за год зрабіць са свайго горада сталіцу стрыт-фуда? А стварыць у ім крэатыўную вуліцу? Кампанія “Будзьма беларусамі!” сустрэлася з кіраўніцамі...

Адкрыццё Стральцоўскага фэсту (26 из 96)
Літаратура

Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)

У залі рэстарана “Сёмаё неба” прайшло ўрачыстае адкрыццё Восьмага міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)
    Літаратура
    Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    Кіно
    «На смаргонскім фронце без змен»: рэжысёр Аляксей Туровіч здымае фільм пра Першую сусветную
    Мастацтва
    «Вежа ўзнёслага славянства»? Мастацкі музей прэзентаваў свой гімн і выпусціў прыгожыя цукеркі

Афіша

  • 19.02Открытие выставки «Один день с Ларисой Помпеевной…»
  • 19.02Спецпоказ фильма-концерта «Сияние обрушится вниз»
  • 19.02Квартирник: Кино
  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM