У межах мерапрыемстваў прысвечаных 105-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Арт-станцыя «Дубулты» і аб’яднанне беларусаў Латвіі «Суполка» прадстаўляюць у Юрмале выставу «Крэатыўная рэвалюцыя» прысвечаную шырокамаштабным пратэстам у Беларусі ў 2020-ым годзе.
Экспазіцыя пакажа ўвесь крэатыў, з якім беларусы супраціўляліся фальсіфікацыі выбараў, гвалту ўладаў, спрабавалі вярнуць сабе базавыя правы і свабоды, а таксама пазнаёміць з нізавымі ініцыятывамі, якія аб’ядналі людзей па ўсёй краіне.
Першы паверх будзе прысвечаны фотасведчанням тэрору, учыненага ўладай, мірным маршам, якія сталі адказам на гвалт, дваровым ініцыятывам, якія аб’ядналі людзей, а таксама культурнаму феномену Беларусі — сцягам пратэстных раёнаў.
На другім паверсе будуць прадстаўлены работы вядомага мастака Уладзіміра Цэслера і керамісткі Ганны Мядзведзевай.
Мерапрыемства будзе праходзіць з 25 сакавіка па 28 траўня з 9-00 да 17-30 па адрасе: Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala (жд.ст. «Дубулты»)
Уваход вольны.