Артагляд культурных мерапрыемстваў на 13–19 чэрвеня

14.06.2011 Мастацтва

Днямі ў сталіцы адкрылася выстава “Бесцялеснае” беларускай мастачкі Людмілы Русавой. Знакамітай яна стала яшчэ пры жыцці, пасля таго як склала “Дэкларацыю свабоды творчасці і абароны аўтарскай волі”, паставіла першы ў Беларусі перфоманс і напісала першую арт-кнігу.

Фотавыстава Аляксея Літвінкі «FACES. АНТИПОРТРЕТЫ» праходзіць у памяшканні “LOFT cafe”. Аўтар партрэтаў прапануе паразважаць на тэму таго, якімі людзі хочуць сябе бачыць і якімі яны атрымліваюцца на фотапаперы. Самае прыемнае — гэта фармат выстаыф, які гарантуе не толькі культурную праграму але і нефармальныя стасункі з сябрамі.
Аматарам не толькі глядзець, але і мацаць прапаную наведаць Нацыянальны мастацкі музей. У ім 17 чэрвеня заканчвае працу выстава сапраўды вядомых беларускіх скульптараў пад назвай “Трогательное искусство”. Арганізатары прапануюць гледачам беспакарана дакранацца да твораў.

Фестываль культуры і мастацтваў сучаснага Ірана праходзіць гэтымі днямі ў Палацы мастацтваў. У ім удзельнічаюць болей за 70 майстроў розных мастацкіх кірункаў. Яны не толькі дэманструюць свае творы але і на вачах публікі ствараюць новыя. Вы зможаце займець амулет на шчасце, пачаставацца гарбатай, даведацца, як пішацца вашае імя каліграфічным арабскім пісьмом, убачыць традыцыйныя дываны і не толькі. Фестываль завяршаецца 16 чэрвеня.

Галерэя NOVA аднавіла сваю дзейнасць у партнёрстве з Мінскім цэнтрам фатаграфіі. Новы фармат галерэі прадугледжвае не толькі дэманстрацыю фатаграфій, але і прастору для дыскусій. Першы праект сезону пад назвай “BY” прысвечаны тэме “фактаграфія”. Экспазіцыя адкрытая для прагляду ў суботы з 12 да 18 гадзін (вул. Кульман, д.2, п. 421).

Алеся Раманюк