Айцец Надсан прэзэнтуе ўнікальную кнігу ў ЕГУ

18.10.2010 Замежжа

Дата: 20-10-2010,

Месца: Вільня,

Навучальны  корпус ЕГУ, 213 аўдыторыя

пачатак: 13:00

Маладзёвая  ініцыятыва StudAlliance і Еўрапейскагі гуманітарны універсітэт запрашаюць Вас на прэзэнтацыю ўнікальнай кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” падрыхтаванай да 80-годдзя з Дня нараджэння і 50-годдзя з дня святарства айца Аляксандра Надсана.

Аляксандар  Надсан – беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візытар для беларусаў-каталікоў у замежжы, а таксама Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

На 620 старонках змяшчаныя сотня  арыгінальных артыкулаў 100 навукоўцаў з розных краін і творы 25 пісьменьнікаў.

Кніга гэта найперш канцэнтрацыя беларускай думкі пачатку 21 стагоддзя. Уключае наступныя раздзелы: Мовазнаўства, Гісторыя, Археалогія, Літаратуразнаўства, Скарыназнаўства, Кітабістыка, Кнігазнаўства, Фалькларыстыка і этнаграфія, Музыказнаўства, Культуразнаўства. Грамадазнаўства, Беларуская дыяспара, Чарнобыль, Біблеістыка, Сыстэматычнае і маральнае багаслоўе, Гісторыя Царквы, Патралёгія, Старажытны Блізкі Усход, Рэлігіязнаўства, Паэтычныя творы, Пралог і Эпілог. Шмат каляровых уклеек.
Цудоўнае мастацкае аздабленне і паліграфічнае выкананне.
Пад рэдакцыяй Ірыны Дубянецкай, Арнольда Макміліна, Генадзя Сагановіча.
Выданьне: Менск, “Тэхналёгія”. Наклад: 250 асобнікаў.

Прэзэнтацыя адбудзецца 20 кастрычніка ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Пачатак у 13:00!
213 аўдыторыя!

Маладзёвая  ініцыятыва “StudAlliance”

Прэс-служба: info.sa.ehu@gmail.com, афіцыйны e-mail: student.ehu@gmail.com,

Кантактны нумар тэлефону: +370 675 16 062 Кірыл Атаманчык (каардынатар)

МІ  “StudAlliance” у сеціве:

Можливо, ваш переглядач не підтримує формату цього зображення. LJ: stud-alliance.livejournal.com, сацыяльнае сеціва “Вконтакте”: vkontakte.ru/club2238234