Пабачыў свет CD “Budyzm”. Паводле стваральнікаў, ён прадстаўляе сабой “альтруістычны праект на тэму абуджэння беларусаў”. Дыск накладам 10 000 асобнікаў з’явіўся ў пачатку 2012 года і распаўсюджваецца бясплатна самымі рознымі спосабамі, у тым ліку перадаецца кожнаму зацікаўленаму.
Сярод іншага дыск змяшчае тры фільмы на тэму навукі Буды, малюнкі на тэму вегетарыянства й зялёных, будыйскія тэксты, кароткі нарыс пра важнасць беларускай мовы і адукацыі і іншае.
Акрамя таго, у верасні аўтар праекту CD “Budyzm” пераклаўя на беларускую мову Дхамападу — збор прамоваў Буды.
Каб атрымаць дыск і перакладзеную Дхамападу ў фармаце pdf, дастаткова выслаць запыт Сяргею Калееву:
Тэкст Дхамапады даступны таксама ў альбомах facebook старонкі facebook.com/budyzm.