Ці хопіць волі і прафесіяналізму? Адкрыты ліст у газету “Культура”

14.05.2012

У нумары № 7 за бягучы, 2012 г., у Вашай газеце з’явіўся артыкул Іллі Свірына пад назвай “А калі “выкарчаваць” вежу?, або Барысаўскі гіпербалоід інжынер Шухава”. У матэрыяле разглядаліся і праблемы захавання на тэрыторыі в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. былога дамініканскага касцёлу 1809 г., які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па шыфрам 612Г000020, і магчымам удзеле ў мерапрыемствах па захаванню дадзенага помніка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры з канца 2010 г. займаецца гэтай праблемай, і пасля дэтальнай падрыхтоўкі і аналізу сабранага матэрыялу звярнулася з лістом № 70 у Барысаўскі райвыканкам, у якім, у выкананні норамаў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, было прапанавана правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў па захаванню нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Руіны былога дамініканскага касцёла 1809 г.” у в. Зембін Барысаўскага р-на.

Антон Астаповіч, pomniki.budzma.org