“Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік” і Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі “Беларусь-Ірландыя” пры падтрымцы Пасольства Ірландыі ў Літве і Беларусі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзяць 17-19 сакавіка 2011 г. Фестываль ірландскай музыкі, танца і тэатра, прысвечаны нацыянальнаму ірландскаму святу – Дню Святого Патрыка.
17 сакавіка, 19.00
Рэспубліканскі палац прафсаюзаў, пр.Незалежнасці, 25.
Урачыстае адкрыццё “Дзён культуры Ірландыі”, у якім прымае ўдзел пасол Ірландыі ў Літве і Беларусі сп. Філамена Мурнахан. Дабрачынны канцэрт “Ірландскія танцы”. Удзельнікі – групы “Бассданс”, “Фенікс”, “Глорыя”, “Грын Хілз”, “Кельцкі дракон”, “Кейлі Кол”.
Сродкі, якія будуць выручаны ад продажу білетаў, будуць накіраваны ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат, дапамогу якому аказваюць ірландскія валанцёры.
18 сакавіка, 11.30
Факультэт міжнародных адносін Белдзяжуніверсітэта, вул.Акадэмічная, 25.
Сустрэча з ірландскай дэлегацыяй, дырэктарам ірландскай дабрачыннай арганізацыі Лімам О’Мара, аўтарам 3 кніг, прысвечаных Беларусі. На працягу многіх гадоў Лім О’Мара працуе ў Беларусі, арганізоўвае працу ірландскіх валанцёраў і ажыццяўляе рэмонтна-будаўнічыя праекты ў дамах-інтэрнатах, арганізоўвае канвоі з гуманітарнай дапамогай.
18 сакавіка, 19.00
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (на сцэне Рэспубліканскага палаца прафсаюзаў).
Спектакль “Translations” (Пераклады) ірландскага драматурга Брайана Фрыла. Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін.
19 сакавіка, 17.00
Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.
Адкрыты гарадскі фестываль ірландскай культуры “Дзень Святога Патрыка”. Удзельнікі – школы ірландскага танца “Бассданс”, “Фенікс”, “Глорыя”, “Грын Хілз”, “Кельцкі дракон”, музычныя групы “Кейлі Кол”, “Эйрут” і іншыя.
Тэлефон для даведак: 8-0293-946204 (Марыя Міцкевіч, старшыня ГА “Сакавік”)