Другі трэйлер да серыяла “Выше неба” (відэа)

17.01.2012 Кіно

У інтэрнэце з’явіўся другі трэйлер да 8-серыйнага фільма «Вышэй за неба», знятага па сцэнары Андрэя Курэйчыка рэжысёрам Дзмітрыем Марыніным. Гэта першы «вялікі фільм», што паказвае жыццё сучаснай беларускай моладзі.

У фільме расказваецца гісторыя жыцця і кахання мінскага студэнта Мікіты Міцкевіча (Леанід Пашкоўскі, больш вядомы як сурэдактар 34mag.net).

Першы трэйлер глядзіце тут.

Героі серыяла будуць размаўляць і па-беларуску, і па-расійску. Згодна з аўтарамі, такі прыём «упершыню выкарыстаны» ў серыяле, каб наблізіць фільм да айчынных рэалій.

Фільм быў зняты Праграмай развіцца ААН у супрацы з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на сродкі гранту Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй.

На афіцыйным канале серыяла можна ўбачыць кадры з кастынгу герояў фільма.