Фотавыстава “25 секунд”: жаночая душа ў стылі “ню”.

08.09.2010

dsc05733

Адкрыццё выставы швейцарскага фатографа П’ера Вільяма Анры “25 секунд” адбылося 7-га верасня ў Музеі сучаснага мастацтва. Гэта першая выстава грамадзянаў Швейцарыі ў Беларусі. Прадстаўнік міністэрства культуры выказаў спадзяванні на тое, што гэтая выстава будзе пачаткам далейшай супрацы. Куратар выставы распавяла, што праект будзе мець працяг у Швейцарыі: цяпер ужо вядзецца праца з партрэтамі беларускіх жанчын. Гэта будзе сваеасаблівы культурніцкі абмен, фота сарака беларускіх жанчын пабачаць у Жэнеўскай галерэі.

dsc05707

dsc05704

П’ер Анры патлумачыў галоўную канцэпцыю так: ” – Кожны з нас мае сваю асабістую прастору – сваю хату; працы адлюстроўваюць жанчыну, якая можа быць сама сабой, без масак. Нават адзенне – маска. Класічнае ню адрывае нас ад сюжэтнага кантэксту і пераключае ўвагу на прадметы абсталявання. І разам з тым сымбалізуе кантраст паміж знешнім светам і домам – утулам, які дае свабоду. Гэтая выстава – спроба зазірнуць у жаночую душу, літаральна на 25 секунд, каб даведацца пра яе крыху больш.”

dsc05722
П’ер Вільям Анры

Фатограф адказаў на некалькі нашых пытанняў:

– Беларускіх дзяўчын таксама фатаграфавалі вы?

П’ер Анры: – Так, гэта была мая фотасессія.

– Беларускія жанчыны, можа быць, у чымсьці лепей?

П’ер Анры: – Вашы жанчыны такія ж, як і ўсе астатнія, адрозненне толькі ў тым, што яны з Беларусі.

– Ці пакінеце вы канцэпцыю дадзенай выставы ў сваіх новых здымках?

dsc05744

П’ер Анры: – Чым больш робіш фотаздымкаў, тым больш бачыш старых памылак, і тым лепей робяцца новыя фота, менавіта таму я пакіну канцэпцыю.

– Будзе на новай экспазыцыі фігураваць нешта ўласна беларускае?

П’ер Анры: – Афішу я папрашу зрабіць на дзьвух мовах: французскай і беларускай. А таксама будуць падпісаныя імёны дзяўчат на беларускай мове.

dsc05746