Фестываль 3D-анімацыі і медыя-мастацтва Kartoffel

24.04.2009 Культура

3d_animac

2-і Мінскі фестываль сучаснай анімацыі Kartoffel знаёміць гледача з апошнімі дасягненнямі еўрапейскай лічбавай анімацыі. Праграма «3D» – рэтраспектыўны паказ фільмаў знакамітай польскай студыі Platige Image. Цяпер арганізатары маюць унікальную магчымасць прадставіць гэтыя творы мінскай публіцы ў найлепшай якасці.

Студыя Platige Image – адзін з самых вядомых сусветных брэндаў у галіне вытворчасці 3D-анімацыі. Сусветную вядомасць ім у многім забяспечылі фільмы Томэка Багінскага “Храм” і “Falling art”. Акрамя шматлікіх узнагародаў, фільмы намінаваліся на “Оскар”.

У праграме будуць прадстаўленыя самыя яркія вынікі супрацоўніцтва студыі Platige з таленавітымі польскімі аўтарамі, напрыклад, мала вядомы ў нашай краіне фільм Марціна Васко “Адмена”.

Анімацыя студыі Platige Image – узор тэхнічнай дасканаласці, што пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды на міжнародных фестывалях. Аднак і сюжэтная лінія фільмаў вытворчасці Platige, не дазволіць засумаваць нават самаму дасведчанаму гледачу. Ад чорнага гумару і крытыкі сучаснага грамадства да бяскрыўдных мульцікаў, фэнтэзі і нават заставак да вядомых кампутарных гульняў. Такая разнастайнасць тэмаў у сучаснай анімацыі несумненна ярка прадстаўленая польскімі аўтарамі.

Калі: 26 красавіка а 19.00
Дзе: К/З “Мінск”: (017) 328-66-38.

Падрабязней пра фестывальную праграму: https://www.myspace.com/kartoff

Тэгі: