Унікальны фэст, звязаны з адраджэннем кулінарных традыцый Беларускага Палесся, – «Мотальскія прысмакі» адбудзецца 16 жніўня ў вёсцы Моталь Іванаўскага раёна.
Праграма
09.00. – 17.00. – працуюць гандлёвыя рады, выставы школы бондарства, народнай творчасці, выставы-продажы сувенірнай прадукцыі
09.00. – 10.00. – сустрэча і рэгістрацыя гасцей
10.00 – пачатак
11.00. – урачыстае адкрыццё фестывалю
11.40. – 15.00. – святочныя мерапрыемствы:
– выступленне фальклорных калектываў;
– выстава-продаж кулінарных вырабаў;
– дэгустацыя “Бабулінай кухні”;
– конкурс на лепшы вясельны каравай;
– конкурс гаспадыняў;
– конкурс “Лепшы рыбалоў”;
– конкурс “Адгадай, што ў мяшку”;
13.30. – 15.00. – круглы стол па тэме “Кулінарныя традыцыі беларускага Палесся” i прэзентацыя кнiгi “Народная кухня маталян”
15.00. – уручэнне ўзнагародаў i ўрачыстае закрыццё фестывалю