Фестываль мастацтваў “ДАХ-9”

dah9_new_s

Міжнародны фестываль мастацтваў “ДАХ-9” пройдзе з 25 жніўня па 20 верасня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі БСМ “Палац мастацтваў”.

Цягам шасці тыдняў на тэрыторыі найбуйнейшай выставачнай пляцоўкі Мінску пад адным дахам у цесным суседстве будуць суіснаваць жывапіс і скульптура, фатаграфія і перформанс, літаратура і музыка, тэатральнае мастацтва і кіно, стрыт- і відэа-арт.

У межах фестывалю, што пазіцыянуе сябе як пляцоўка для развіцця творчага дыялогу паміж беларускімі і замежнымі артыстамі, якія працуюць на скрыжаванні розных відаў мастацтва, будуць прадстаўленыя персанальныя і супольныя праекты вядомых і пачынаючых беларускіх аўтараў, а таксама работы іх калегаў з Германіі, Нарвегіі, Італіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Нідэрландаў, Японіі, ЗША і Ізраілю.

У пастаяннай экспазіцыі падчас правядзення фестывалю будзе прадстаўлены маштабны арт-праект “Ахвяры Мастацтва”.

Цалкам з праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут.

Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў і берлінскага мастацкага цэнтра Тахелес.

Ініцыятары і каардынатары фестывалю – Дзмітры Юркевіч (Мітрыч) і Алесь Родзін (Дзю).

lefthunder@gmail.com

Тэгі: