Гарадзенская прэзентацыя кнігі Сяргея Астраўца

Гарадзенскі пісьменнік і журналіст Сяргей Астравец (Астраўцоў) прадставіў сваю новую кнігу пра горад, у якім ён жыве. Сустрэча адбылася ў галерэі “Крыга” 23 лістапада і уяўляла сабой сяброўскую сустрэчу.

Некаторыя прысутныя казалі, што гэта прэзентацыя кнігі, якой няма. Для большасці людзей старэйшага пакалення гэта насамрэч так, бо кнігу немагчыма патрымаць у руках: яна выйшла ў электронным варыянце на kamunikat.org.

Аўтар паказаў прысутным асобнік на дыску, а сам чытаў урыўкі свайго твора “Мармур не смяецца”, раздрукаваныя на паперы. Менавіта гэтым творам распачынаюцца “Райскія яблычкі”, што складаюцца з 13 апавяданняў, напісаных у 2001—2009 гг.

На сустрэчу былі запрошаныя краязнаўцы і гісторыкі, літаратурныя крытыкі і журналісты.

На пытанне, ці можна будзе калі-небудзь паслухаць гэтыя творы як аўдыёкнігу, аўтар сціпла сказаў: “Калі нехта прапануе запісаць, я не адмоўлюся”.

Андрэй Мялешка