1894: Стаповіч Альбін (пс. Уладзімір Загорскі) (в.Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня – 18 сьнежня 1934) – беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музчыны, сьвецкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка.
Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).
Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім ўнівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (1913-1921). Пасьля вярнуўся ў Вільню.
Навучаўся ў Віленскім Унівэрсытэце. У 1922 кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназыі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізыйную камісыю Студэнцкага Саюзу.
Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.
У 1926 – сакратар Віленскага кола Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры. У 1930-1934 – намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім.
Актыўны сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 – сакратар, 1927-1930 віцэ-старшыня.
З траўня 1926 кіраўнік Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік з’езду Сялянскага Саюзу 24 сакавіка 1926. Нейкі час (1927-1928) рэдактар “Беларускай крыніцы”.
У 1928-1930 пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускі пасольскі клюбБеларускага Пасольскага клюбу. У 1930 намесьнік старшыні Беларускага Нацыянальнага камітэту.
У 1930 спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх Незалежных Радыкалаў.
Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.
Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях “Наш шлях”, “Крыніца”, “Родныя гоні”, “Нёман”, “Новы шлях”, “Шлях моладзі”, “Самапомач” У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.
1889: Канстанты́н Міха́йлавіч Палікарпо́віч (в. Белая Дуброва, цяпер Касьцюковіцкі раён — 20 лютага 1963) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарьтчных навук (1951).
У 1909 скончыў Магілёускую духоўную сэмінарыю. Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага павету. З 1925 да 1926 чалец гісторыка-археалягічнай камісіі Інбелкульту. З 1929 у Інстытуце гісторыі АН БССР – навуковы супрацоўнік, загадчык сэктараў.
На Беларусі і ў Бранскай вобласьці адкрыў і вывучаў палеалітычныя і мэзалітычныя стаянкі, помнікі нэаліту і бронзавага веку. Вёў разьведвальныя работы з мэтай выяўленьня новых помнікаў на Бесядзі, Дняпры, Іпуці, Сажы, Случы. Першым выказаў думкі пра засяленьне тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам у старажытнакаменным веку. Вывучаў касьцярэзнае мастацтва першабытных людзей і менскія старажытнасьці.
1932: Эрнест Сабіла, постаць беларускага дысідэнцкага руху, пастар Беларускай евангельскай царквы.
вязень сумленьня лягероў ГУЛАГу з 1951 па 1964. З пачатку 1970-х гадоў – ацзін зь лідэраў духоўнага жыцьця беларускіх баптыстаў (вернікаў Эвангельскае Царквы). Ад пачатку рэлігійнае дзейнасьці знаходзіўся пад перасьледам савецкіх спэцслужбаў.
У сярэдзіне 1930-х сям’ю Сабілаў выселілі «за сто першы кілямэтар» як нядобранадзейных, падалей ад блізкай савецка-польскай мяжы. Яны абаснаваліся ў Бабруйску. Яшчэ будучы хлопчыкам, С. далучыўся да эвангелістаў, чыя дзейнасьць была легалізаваная падчас нямецкае акупацыі. На працягу 1943-1944 сям’я Сабілаў супрацоўнічала з адным з савецкіх партызанскіх атрадаў Бабруйшчыны. Болей пра Эрнста Сабілу.