Каляндар. 22 верасня

21.09.2009 Каляндар

1789: Аб’яднаная расійска-аўстрыйская армія (25 тыс.) на чале з А. В. Суворавым перамагла асманскія войскі (100 тыс.) у бітве пры Рымніку.

1939: Чырвоная Армія заняла горад Беласток.

1903: Нарадзіўся беларускі пісьменнік Хвядос Шынклер. Пасьля навукі працаваў у беларускіх літаратурных выданьнях, уваходзіў у літаб’яднаньне “Маладняк” і пісаў празаічныя творы. У часе другой усясьветнай вайны загінуў на фронце пад Сталінградам.

1925: Нарадзіўся Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

1943: Фашысты расстралялі ў Менску тры тысячы мірных грамадзянаў. Гэта была карная акцыя ў адказ на зьнішчэньне мінулае ночы гаўляйтэра Вільгэльма Кубэ.

1975: Памёр Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай (1929-1930) (нар. 15.9.1898)