Каляндар. 26 верасня

25.09.2009 Каляндар

1655: Расійскія войскі спалілі Пінск.

nasovich

1788: Нарадзіўся Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік “Слоўніка беларускай мовы” (пам. 25.7.1877).

1910: Нарадзіўся Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.

1925: Нарадзіўся Навум Кіслік, беларускі пісьменнік (пам. 27.12.1998).

belohvostik4

1959: Нарадзілася прымадона Нацыянальнага купалаўскага тэатру Зоя Белахвосцік.