Каляндар. 28 верасня

27.09.2009 Каляндар

1921: У Празе скончылася Першая усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названыя ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор (пач. 25.9.1921).

galybok

1937: Памёр Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, актор і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатру (нар. 15.5.1882).

mhryb

1938: Нарадзіўся Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

1956: Нарадзілася Інэса Потэс, беларуская вадналыжніца, 14-разовая чэмпіёнка СССР, чэмпіёнка Еўропы.