Каляндар. 29 верасня

28.09.2009 Каляндар

1529: Зацверджаны Статут Вялікага княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьмовасці.

У Каталіцкай Царкве: Свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафаэля.

1772: Першы падзел Рэчы Паспалітай зацверджаны Сеймам.

syrakomlia

1823: Нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт (пам. 15.9.1862).

1880: Нарадзіўся Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (пам. 22.4.1954).

1891: Нарадзіўся Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 17.6.1938).

arsen_labovich

1923: Нарадзіўся Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец.

1931: Нарадзілася Фаіна Кірылава, беларускі матэматык, чалец-карэспандэнт НАН Беларусі.

1936: Нарадзілася Алла Дзямідава, руская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР.

1939: Знішчаная адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі: у Будслаўскім касцёле Узнясення Божае Маці атрад чырвонаармейцаў расстраляў цудатворны абраз Будслаўскай Маці Божай, які быў адрэстаўраваны толькі ў 1991 г.

hlobus

1958: Нарадзіўся Адам Глобус, беларускі пісьменнік.

martynenka

1959: Нарадзіўся Вітаўт Мартыненка, беларускі журналіст і пісьменнік.