Каляндар: 3 верасьня

02.09.2009 Каляндар

1731: Памёр Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, магілёўскі каталіцкі архібіскуп. Родам з-пад Сьвіслачы. Быў дзядзькам пісьменьніка Дуніна-Марцінкевіча.

1927: Першая ў гісторыі тэлефонная размова паміж Менскам і Варшавай. На той момант мяжа з Польшчай праходзіла зусім блізка ад беларускай сталіцы. А колькасьць абанентаў тэлефоннай сувязі ў Менску складала тысячу чалавек.

1927: Нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік. У ягоны Дзень нараджэньня ўручаецца штогадовыя прэміі імя пісьменьніка Беларускі ПЭН-цэнтар.

1960: Нарадзіўся Міхась Васілёк, беларускі паэт.

1978: Нарадзіўся Пётар Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзеяч, прыхільнік уніі, перакладчык, арганізатар Беларускай секцыі Ватыканскага радыё.