Каляндар: 5 верасня

04.09.2009 Каляндар

1828: У Плешчаніцах быў заснаваны мясцовы тэатр графа Тышкевіча. Праіснаваў 7 гадоў, але сам гэты факт важны для разумення тагачаснае Беларусі, у якой пасля далучэння да Расіі паступова занепадала тэатральная культура.

1860: Нарадзіўся Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог (пам. 6.9.1921).

1893: Нарадзіўся Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец (пам. 8.6.1956).

1901: Нарадзіўся Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч (пам. 22.8.1988).

1917: Нарадзіўся Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982–1997 старшыня Рады БНР (пам. 19.11. 2007).