1581: У ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям пачалі аблогу Пскова.
1621: Хацінская бітва – галоўная ў вайне сярэднявечных беларусаў з Асманскай імперыяй.
1667: На ўрачыстым абедзе ў расейскага цара Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага царэвіча Аляксея.
1764 : Каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – апошні кіраўнік фэдэратыўнай Рэчы Паспалітай. У часе ягонага кіраваньня беларусы ажно да моманту абвяшчэньня БНР у 1918 годзе страцяць сваю дзяржаўнасьць і незалежнасьць і будуць калёніяй Расейскай імпэрыі.
1812: Барадзінская бітва ў вайне паміж Расеяй і Францыяй. Ураджэнцы Беларусі змагаліся ў гэтай бітве з абодвух бакоў, гэта значыць, забівалі адны адных.
1919: Нарадзіўся Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст.
1941: Нарадзіўся Уладзімір Гайдук, беларускі паэт.
1959: Нарадзіўся Віктар Ганчар, беларускі палітык, зьніклы бязь зьвестак у 1999 годзе.