Канцэрты старадаўняй музыкі

09.01.2009 Музыка

Шаноўнае спадарства,

праект “Легенды Вялiкага княства” i Беларускi клуб лютнiстаў запрашаюць
* на канцэрт сярэднявечнай музыкi гурту “Musica Radicum” (Санкт-Пецярбург), якi адбудзецца 10.01.2009 у 19.00 у Палацы мастацтва (Казлова, 3).

* на канцэрт “Старадаўняя музыка Беларусi i Еўропы”, якi адбудзецца 11.01.2009 у 19.00 у Касцёле св. Роха (пр. Незалежнасцi 44 а).

Выканаўцы: Таццяна Бяльковіч (лютня), Таццяна Матафонава (вакал), Алесь Хумала (вакал), Iлля Кублiцкi (лютня), Алесь Жура (рэнесансная арфа)

У праграме: Полацкi сшытак (17 ст.), Вiленскi сшытак (16 ст.), Куранты (1733) i iнш.

Уваход вольны.