Канцэрты Змітра Бартосіка

26.05.2009 Музыка

Бард Зміцер Бартосік выступіць з канцэртамі ў Бараўлянах і Магілёве. 
У Бараўлянах канцэрт будзе ладзіцца ў дзіцячым хоспісе для дзяцей, хворых на рак. Ён адбудзецца 1 чэрвеня і пачнецца ў 16.30.

3 чэрвеня бард выступіць у Магілёўскім электратэхнічным каледжы. Пачатак выступу ў 14.30.

4 чэрвеня барда чакаюць у Магілёўскім політэхнічным каледжы. Пачатак у 14.30.

Тэгі: ,