Капуснік з нагоды “Дня Работніка Галаўнога Мозгу”

06.05.2009 Культура

1

Ідэйныя натхняльнікі імпрэзы – “Камбінат мастацтваў”, куды ўваходзяць Ганна Хітрык, Міхал Зуй, Зміцер Ясеневіч (акторы тэатру імя Я.Купалы і ўдзельнікі гурта “ДзеціДзяцей”), Вольга Скварцова (акторка тэатру сучаснага танцу D.O.Z.Sk.I), Сяргей Кавальскі (актор-клоўн праекту “Люди с носом”), Павал Кутуньё (вольнавызначэнец). Тэатральны капуснік ладзіўся на малой сцэне канцэртнай залы “Мінск” 5 траўня.

2

Дзеянне пачалося з шызафрэнічнага аповеду пра барацьбу так званага Імператара Сусвету (станоўчы герой, патрон “Камбінату мастацтваў” ) і Графа Грэх (адмоўны герой). Глыбокапаважаны Імператар кудысьці знік, і акторы цягам усёй дзеі займаліся яго пошукамі і разгадваннем таемных знакаў, што ён ім дасылаў.

3

4

5

Капуснік выглядаў добра складзеным калажам з асобных нумароў, абсалютна не звязаных паміж сабою. Тут былі і развагі пра творчасць дзіцячых пісьменнікаў (мама дарагая, што яны там пішуць!), і замалёўкі з будучыні, і тэлепраграмы. Але на тое ён і калаж, каб асобнымі часткамі ствараць адчуванне цэласнасці і завершанасці. Гэта ў актораў атрымалася. Усё дзеянне было прасякнутае крэатывам і добрым гумарам. Акторы гарэзілі і дурэлі, гледачы назіралі і радаваліся.

6

7

8

9

10

11

12

13

14

Фотаздымкі Вікторыі Біран.

На фота:

1 – Квіток на імпрэзу

3 – Гісторыя пра геніяльнага злодзея – не заўважыш, як застанешся без майткоў

4 – Крама веры будучыні “Царква на канапе”. Набывайце астральныя флікеры!

5 – Танчым, людзі, танчым!

6 – Прыгажуні-тэлевядучыя тлумачылі назвы малазразумелых словаў. МадЭм, падайце руку!

7 – Відовішчам захапляліся не толькі дарослыя, але і дзеці

9 – Ганна Хітрык у ружовай аблягаючай сукенцы шакавала сваім новым вобразам

10 – 13 – Спалучэнне гісторыі пра трох мушкецёраў і Тэрмінатара – “д’Артаньятар і мушкетанты”

Для budzma.org

Тэгі: