Ужо ў гэтую пятніцу ў Магілёве адбудзецца “Кірмаш праектаў” — адна з вызначальных падзей для культурнага жыцця горада на гэты год. Якой стане для вас гэтая пятніца, Днём Таццяны, студэнта ці адказнасці за культуру — часу на рашэнне ўжо не так многа.
Час няўмольна ідзе, і вось ужо перакрочыў вызначаны дэдлайн збор заявак на “Кірмаш праектаў”, ініцыяваны аддзелам культуры Магілёўскага гарвыканкама і грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, каб вынайсці цікавыя і запатрабаваныя ідэі для Магілёва як культурнай сталіцы СНД і Беларусі на 2013 год. Каардынатары праекту ўзрадаваныя: прапанаваць гораду сапраўды ёсць што, і абсалютна кожную ідэю варта давесці да рэалізацыі.
На “Кірмашы праектаў” гэтыя ідэі будуць прадстаўленыя перад асаблівай публікай: дзеячамі культуры, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. Вітаюцца неабыякавыя да культурнага жыцця роднага горада прадстаўнікі бізнэсу, турызму і адукацыі.
Калі ў вас ёсць жаданне прысутнічаць на прэзентацыі культурных праектаў, запоўніце, калі ласка, анлайн-заяўку. Пры наяўнасці вольных месцаў арганізатары пацвердзяць ваш удзел да 24 студзеня.
Дата: 25 студзеня 2013.
Адрас: “Тэхнапарк”, вул. Ленінская, 63, аўд. 807.
Пачатак а 18-й.