Кніга беларускі Міры Лукшы – сярод намінантаў на прэмію Казанэцкага

thumb_23698-1Кніга паэзіі беларускі Міры Лукшы “Белы сток” апынулася сярод пяці намінантаў на літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага. Завяршэнне конкурсу — 1 сакавіка. Цяпер працягваецца плебісцыт сярод чытачоў.

lukshaМіра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Cкончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва” ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з’яўляецца журналісткай “Нівы”. Выдала 9 кніг: паэзіі — “Замова” (1993), “Ёсць” (1994), “Wiersze tutejsze” (2003), “Жывінкі з глыбінкі” (2009) і прозы: “Дзікі птах верабей” (1992), “Выспа” (1994), “Бабскія гіаторыі” (2001), “Дзяўчынка і хмарка” (200:), “Гісторыі з белага свету” (2008).

Яе тэксты перакладваліся на англійскую, польскую, чэшскую і рускую мовы.

 

Прагаласаваць за намінантаў можна тут