“Князь Мышкін” выдаў альбом “Pasiarod”

25.11.2010 Музыка

“Князь Мышкін” выдаў альбом “Pasiarod”. Зьмест складаецца з трох кампазыцыяў, адрозных па працягласьці, структуры й настроі. Усе запісы зробленыя падчас жывых выступаў цягам 2010 г. Разам з “КМ” тут імправізуюць Herman Muntzing са Швэцыі, Сяргей Летаў з Расеі, Ірэна Катвіцкая з групы Akana, айчынныя нойзэры Buben, Karaoke Vomit і Aortha ды інш. Вокладку аздобілі графічныя малюнкі Рэмбрандта.

Спасылкі для спампоўваньня:
https://www.archive.org/details/ca410_km
https://clinicalarchives.blogspot.com/2010/11/ca410-knyaz-myshkin-pasiarod.html