Краязнаўчая секцыя МГА “Звяз” паспрабавала вярнуць старажытную традыцыю да жыцця

11.01.2012

Традыцыя масава, згодна з абрадамі, адзначаць Каляды знікла з беларускай свядомасці не так даўно. Нават, да гэтае пары ў многіх вёсках маладыя людзі калядуюць, абыходзячы дамы суседзяў. Радзей абрад сустракаецца ў гарадах. Дзе таксама, абыходзяць часцей кватэры і дамы знаёмых. Звязаўцы ж вырашылі вярнуць традыцыю не проста да жыцця, а надаць ёй масавы характар.

Менавіта таму, вечарам 6 студзеня, група пераапранутых маладых людзей абыйшла ўсе асноўныя кавярні і рэстараны гораду з Калядным прадстаўленнем. Прадстаўленне было максімальна скарочанае, але вытрымлівалася ў абрадавым рэчышчы. Сярод герояў святкавання былі і “Каза” і “Чорт” і “Кікімара”. Пасля невялікай песні і прывітальнага слова, каза танчыла і памірала ад таго што “стамілася нашая Козачка з доўгай дарогі”.

Прысутныя ж, у кавярнях наведвальнікі сустракалі калядоўшчыкаў шчодрымі пачастункамі і добрымі прывітаннямі.

Не абыйшлося і без смешных выпадкаў. Так, у адной з кавярняў пасля словаў “Трэба нашай Козачцы на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок”, у якасці “сала” на Казу ўселася поўная жанчына, абвесціўшы, што яна і з’яўляецца суцэльным тлушчам.

Усе кавярні ў якія заходзілі Калядоўшчыкі былі радыя прывітаць удзельнікаў святкавання, што і не дзіва. Чым больш багата гаспадар хаты сустрэне Каляду – тым больш багатым будзе для яго наступны год. Спадзяемся што, сапраўды, аршанскія кавярні ў наступным годзе атрымаюць добрыя даходы.

Механоша
Чорт
Кікімара
Уся Каляда разам

 Паводле orsha.eu