Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, Budzma.org падкажа. Шмат гістарычных дзеяў, фэст ежы, выставы, майстар-класы і канцэрты — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
Беларусь
Мінск і Мінская вобласць
22 і 23 ліпеня ў Лошыцкім маёнтку — некалькі тэматычных імпрэз, прысвечаных мінуўшчыне
У суботу, 22 ліпеня апоўдні, тут будзе экскурсія з танцавальным майстар-класам «Адзін дзень з жыцця Лошыцы XVI-XVII стст.».
Тэматычная экскурсія знаёміць з маёнткам князёў Друцкіх-Горскіх, прадстаўнікоў старажытнага беларускага княжацкага роду.
Дата: 22 ліпеня
Час: 12.00 (час мясцовы)
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
Падчас экскурсіі вы пазнаёміццеся з баўленнем часу і танцавальнай культурай эпохі Рэнесансу, складзеце распарадак дня ўладальнікаў Лошыцкага маёнтка, даведаецеся пра асноўныя паўсядзённыя гаспадарча-бытавыя заняткі.
А майстар-клас пазнаёміць з відамі і разнастайнасцю рухаў бранля (бранль гусей, бранль прачак, конскі бранль і інш.), асноўнымі крокамі паваны і малюнкам менуэта.
Толькі захапіце з сабой камфортны зменны абутак!
У нядзелю, 23 ліпеня, перамяшчаемся ў іншае стагоддзе на экскурсіі з майстар-класам «Адзін дзень з жыцця Лошыцы ў XVIII — сярэдзіне XIX стст.»
Дата: 23 ліпеня
Час: 13.30
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
Экскурсія раскажа пра Лошыцу Прушынскіх. І зноў не забудзьцеся зменны абутак!
А па сканчэнні гэтай экскурсіі 23 ліпеня заставайцеся яшчэ на экскурсію «Музычны салон ў Лошыцкай сядзібе».
Дата: 23 ліпеняЧас: 15.00 і 17.00
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
Па кошты і запіс звяртайцеся +375 17 396 18 86 альбо ў дырэкт музея.
Не паспелі азірнуцца, а ў суботу, 22 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ўжо святкуюць Зажынкі!
Дата: 22 ліпеня
Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога — усё гэта сведчыла пра пачатак Зажынак.
Удала распачатая ўборка ўраджаю забяспечвала багатыя запасы зерня, духмяны і смачны хлеб на стале гаспадароў увесь год.
У першы выхад на ніву зажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром. Першы сноп сімвалізаваў дабрабыт і шчасце сям’і і ўсёй грамады.
То вас чакае:
Рэканструкцыя абрада «Зажынкі»;
Майстар-клас па зборы каласоў сярпамі;
Упрыгожванне снапоў;
Традыцыйныя танцы і гульні.
Квіткі: дарослым — 12 рублёў, студэнтам і школьнікам — 6 рублёў, дашкольнікам бясплатна.
У Вялікім княстве Сула — фэст «Смачна есці»
Дата: 22 і 23 ліпеня
Час: з 14.00 да 17.00
Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён
Адмысловая госця — шэф-кухарка і экспертка беларускай кухні Алена Мікульчык!
Вас чакае інтэрактыўная гульня на веданне беларускай кухні з прызамі і майстар-клас па прыгатаванні стэйка па-радзівілаўску з сапраўдным бігусам і ягадным соусам на чырвоным віне.
Толькі ў межах фэста ў можна будзе замовіць адмысловую страву ад шэф-кухара Сулы «Сульскія пызы» (порцый абмежавана!). Таксама будзе лекцыя-гутарка сульскай вядунні пра зёлкавую гарбату. З частаваннем!
А ў 16.00 у Масонскім флігелі пачнецца лекцыя «Рыцарскія застольныя традыцыі і рытуалы». Вы даведаецеся як правільна выціраць рукі аб абрус, ці прыстойна рыцару есць з талеркі сваёй дамы і ці можна карыстацца відэльцам у прысутнасці караля. Для дзетак будзе працаваць пляцоўка хэндмэйда на працягу ўсяго фэста.
Кошт уваходных квіткоў у парк Сула: дарослыя — 25 рублёў, сябры Сулы — 20 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.
У музейным комплексе «Дудуткі» — 14-ы фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд»
Дата: 22 і 23 ліпеня
Час: з 10.00 (час мясцовы)
Месца: музейны комплекс «Дудуткі», в. Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.
У цэнтры гістарычнага блока апынецца маштабная рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы. Удзел бяруць каля 400 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.
На працягу двух фестывальных дзён пройдзе процьма турніраў, а на галоўнай сцэне фестываля 22 ліпеня ў канцэртнай праграме «Пір пасля Бітвы» выступяць:
Стокс
Іван Кірчук
Nevrida
Sailor pigs
Рокаш
КАS
Племя
Вока Чарота
23 ліпеня разгорнецца поўнакантактны конны рыцарскі турнір на суцэльнадраўляных дзідах па правілах XV стагоддзя.
Будуць таксама майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах; кірмаш «Горад майстроў»; інтэрактыўныя пляцоўкі і іншае цікавае.
Што па квітках:
Да канца пятніцы, 21 ліпеня, яшчэ можна набыць анлайн квіткі на 2 дні для дарослых па 80 рублёў, для дзяцей — 25 рублёў.
У суботу на месцы квіток на абодва дні будзе каштаваць для дарослых 80 рублёў, для дзяцей — 25 рублёў.
Можна набыць квіткі на адзін з дзён: загадзя дарослым 65 рублёў на 22 ліпеня і 50 рублёў на 23 ліпеня; на ўваходзе — 70 рублёў і 55 рублёў адпаведна. Дзецям — 25 рублёў і 20 рублёў.
Праграму, спосабы трансферу, квіткі і іншыя падрабязнасці глядзіце на сайце фэста па спасылцы.
У мінскім батанічным садзе пройдзе гарадскі пікнік Vulitsa Ezha
Два дні любімых страў, новых густаў, добрай музыкі, экалагічнага шопінгу, забаў і сустрэч.
Дата: 22 і 23 ліпеня
Час: з 12.00 да 22.00
Месца: Батанічны сад, вул. Сурганава, 4а, Мінск
Абяцаюць вялікі фуд-корт з 50 установамі-удзельніцамі, больш за 200 розных страў, 2 сцэны, каб патанчыць пад любімыя DJ-сэты і атрымаць асалоду ад live-канцэртаў, Local Food Market з унікальнай экапрадукцыяй ад топавых фермераў, вулічны кінатэатр, дэгустацыі, майстар-класы і гэтак далей, і гэтак далей.
Квіткі — 17 рублёў, можна набыць па спасылцы.
Музей Якуба Коласа запрашае на свята да стагоддзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
Дата: 23 ліпеня
Час: 10.00 — пачатак, 12.20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Пачынаюць у Мінску, а заканчваюць на Стаўбцоўшчыне!
Глядзіце якая праграма:
10.00 —12.00 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
10.00 — 10.30 — прывітальныя словы ганаровых гасцей свята
10.30 — 11.30 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы «Новая зямля»
11.30 — 12.00 — кава-паўза
12.20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну
14.00 — ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах
14.30 — экскурсія па сядзібе Акінчыцы філіяла «Мікалаеўшчына»
15.00 — свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З народнага скарбу душы самабытнай» на сядзібе Альбуць
18.00 — ад’езд у Мінск
Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся на ўдзел па нумары 8 (017) 270 17 02.
Віцебск і Віцебская вобласць
У Глыбокім — традыцыйны Вішнёвы фэст, свята збору вішні
Дата: 21 і 22 ліпеня
Час: з 10.00
Месца: цэнтральная плошча ды іншыя лакацыі, Глыбокае, Віцебская вобл.
Першы дзень, 21 ліпеня, завецца «#Вішнёвае лета».
У другі дзень, 22 ліпеня, пройдуць традыцыйныя івэнты:
урачыстае шэсце «У гасцях у Вішні»,
выстава-прэзентацыя падворкаў «Вішнёвы нектар»,
конкурс-дэгустацыя «Вішнёвае варэнне — Варэння тварэнне»,
камандная гульня «Вішнёвая мафія»,
выстава «Берасцянікі. Аднаўленне старадаўняй тэхналогіі аплятання ганчарнага посуду бяростай»,
урачыстая рэгістрацыя шлюбу «Вішнёвае вяселле»,
конкурс гарманістаў, баяністаў, акардэаністаў «Вішнёвыя найгрышы»,
гала-канцэрт «Вішнёвая квецень сяброўства»,
аўкцыён вішнёвага пірагу!
Уваход вольны. Завітвайце ў Глыбокае па вішню!
Гомель і Гомельская вобласць
Нацпарк «Прыпяцкі» кліча ў вандроўку за шчуркамі!
Дата: 22 ліпеня
Месца збору: аграгарадок Ляскавічы, гатэль «Над Прыпяццю», Петрыкаўскі раён
Засталося зусім мала часу: неўзабаве птушаняты рэдкай ды прыгожай птушачкі — залацістай шчуркі — пакінуць гнёзды і калонія спусцее. А пакуль бацькі актыўна лётаюць і выкормліваюць сваё патомства. То не прапусціце шанец: экскурсія паўторыцца толькі праз год!
Вас чакае захапляльнае падарожжа ў свет залацістай шчуркі, птушак, дзікай прыроды і археалогіі.
Кошт удзелу — 70 рублёў + 5 рублёў эказбору.
З пытаннечкамі ды па запіс звяртайцеся смела па нумары +375339180733.
Спявачка Дуся Шукшына прэзентуе ў Гомелі свой новы альбом «Огонь простит» і грае з гэтае нагоды вялікі канцэрт
Дата: 22 ліпеня
Час: 21.00
Месца: Бар «Кватэрнік», Білецкі спуск, 1, Гомель
Дапамагае гурт «Vancouver».
Далучайцеся да сінці-поп падарожжа па кутках душы!
Квіткі — 10 рублёў на ўваходзе.
Літва
Вільня
22 ліпеня ў Вільні завяршаецца беларускі кінафэст «Нефільтраванае кіно», які адмянілі сёлета ў Мінску па загадзе мінкульта
Сеанс найлепшых кароткаметражак фэста.
Дата: 22 ліпеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Ideas Block, A. Goštauto st. 11 (уваход з двара), Вільня
Агульная працягласць фільмаў — 112 хвілін.
Уваход — donation.
KANVA SHABASH, атмасферны майстар-клас па вырабе абярэга-павука з дызайнеркай Настай Васючэнка, заснавальніцай folk fashion брэнда KANVA
Дата і час: 22 ліпеня ў 19.00, 23 ліпеня ў 18.00
Месца: прастора «hOme», Žemaitijos g.5, Вільня
Вас чакае медытатыўная, таямнічая дзея пры свечках і пад тэматычны плэйліст.
Далучайцеся, каб працягваць традыцыі ў сучаснасці, каб падтрымліваць адзін аднаго і ствараць прыгожае ўласнаруч.
Кошт удзелу — 40 еўра. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгіструйцеся па спасылцы.
Польшча
Варшава
Музей Вольнай Беларусі запрашае ўсіх на вечар-сустрэчу сяброў!
Дата: 22 ліпеня
Час: 16:00 — 21:00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa
Вас чакаюць улюбёныя зоркі на галоўнай сцэне, прыемныя сюрпрызы на дзіцячай пляцоўцы, яркія ўражанні ў галерэйнай прасторы і новыя адкрыцці на арт-маркеце!
Абавязкова бярыце з сабою сяброў і добры настрой!
А калі ў вас ўзнікне жаданне перадаць у фонд Музея прадмет, звязаны з вашай асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце — гэта будзе для нас найлепшым падарункам!
Лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з творчай прасторай «Даліна скарбаў» і Хорам вольных беларусаў запрашае на летняе свята «Краіна скарбаў»
Дата: 23 ліпеня
Час: з 17.00 да 19.00(час мясцовы)
Месца: Puławska, 114, Варшава
Будзе новая праграма для дзяцей і дарослых:
Майстар-класы на свежым паветры
Кірмаш рукатворных вырабаў
Беларускія народныя казкі ў выкананні лялек
Спевы
Гульні
Гарбата з прысмакамі
Уваход вольны!
Беласток
Новы сямейны кінасеанс па-беларуску. Гэтым разам глядзяць фільм «Вадаспады Грызлі».
Дата: 22 ліпеня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток
Уваход вольны.
Гданьск
Вядомы беларускі музыка i кампазiтар Раман Арлоў дае ў Гданьску круты гiтарны майстар-клас!
Дата: 22 ліпеня
Час: 13.30 (час мясцовы)
Месца: БКТ «Хатка», ul. Miszewskiego 17/307, Гданьск
Абяцаюць мора пазiтыунай энэргii, файны нэтворкiнг, каву/гарбату, а таксама гарантаваны тэрапеўтычны эфект!
Кошт — 90 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў. Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.