У другой частцы вялікага інтэрв’ю Budzma.org з псіхолагам Вольгай Вялічка гаворым пра беларускую літаратуру, у прыватнасці пра кнігі для і пра падлеткаў. Якія кнігі і як чытаць, раіць Вольга Вялічка і прапануе свой спіс карыснай літаратуры для падлеткаў і іх бацькоў — мастацкай і адмысловай псіхалагічнай.
Што і як чытаць
«Што чытаць бацькам і падлеткам, бацькам разам з падлеткамі, мусіць вырашаць кожны сам, універсальнага спісу, мне падаецца, няма.
Але, на мой погляд, надзвычай важна чытаць сумесна, чытаць і абмяркоўваць.
Нават калі дзіцё не прачытала, а чыталі толькі бацькі — размаўляць з ім пра нешта цікавае, што патрапілася бацькам з літаратуры, якая пойдзе і ім. І трэба быць гатовымі, «што да цябе, да бацькоў будуць пытанні».
«Бацькам трэба быць падрыхтаванымі да сумеснага літаратурнага досведу з дзецьмі. На пытанні трэба адказваць, трэба шукаць адказы разам, магчыма. Нельга казаць: потым, у мяне зараз няма часу і г. д. Дзіцё адзін раз «потым» атрымае, другі раз, а далей можа наступіць момант, калі бацькі атрымаюць такі ж адказ на свой запыт.
Вось гэтае «потым» вельмі важнае, бо з дзецьмі важна ўсё рабіць у час. Дзіця запытала — трэба адказваць. Уменне быць гатовым да гэтага — варта ім валодаць і трымаць у тонусе», — лічыць Вольга Вялічка.
Што да нейкіх рэйтынгаў, то: «Я пагаварыла са сваімі дзецьмі і падумала сама пра спіс літаратуры, якую я прачытала і якая, на мой погляд, дапаможа лепей адчуваць падлеткаў. Шчыра скажу, няпростая задача».
Мастацкая літаратура
-
«Пахавайце мяне за плінтусам», Павел Санаеў
-
«Абяцанне на досвітку», Рамэн Гары
-
Дзённік Ганны Франк
-
«Гары Потэр і філасофскі камень», Джаан К. Роўлінг
-
Кнігі Марка Твэна пра Тома Соера і Гекльберы Фіна
-
«Маленькія жанчыны», Луіза Мэй Алкат
- «Уладар мух», Уільям Голдынг
-
«Аліса ў Краіне цудаў» Льюіс Кэрал
-
«Дзеці капітана Гранта», Жуль Верн
Спіс адмысловай літаратуры ад псіхолага Вольгі Вялічкі
-
«Пераходны ўзрост», Лоўрэнс Стэйнберг
-
«Сэкс без рызыкі», Джэніфер Ланг
-
«Як гаварыць, каб дзеці слухалі, і як слухаць, каб дзеці гаварылі», Адэль Фабер і Элейн Мазліш
-
«Мозг падлетка. Выратавальныя рэкамендацыі нейрабіёлага для бацькоў тынейджараў», Фрэнсіс Э. Джэнсэн
Рыгор Сапежынскі, Budzma.org
Чытайце яшчэ: