Літаратурны фестываль European Borderlands («Еўрапейскія краіны-суседкі») сёлета едзе ў Літву і Беларусь – на ўсходнюю мяжу Еўрапейскага саюза. Гэта мяжа пасля пашырэння ЕС ў 2004 годзе падзяліла культурную прастору, непарыўна зьвязаную гістарычна і сатканую ў адно цэлае.
Праграма фестывалю ў Мінску:
25 верасня ў 18.00 (Дом дружбы, вул. Захарава, 28): Культуры сустракаюцца ў слове: дыскусія з удзелам аўтараў
26 верасня ў 16-21.00 (Дом дружбы, вул. Захарава, 28): Вялікія развітальныя чытанні European Borderlands – Абсягі паэзіі
Удзельнікі: Эўгеніюс Алішанка (LT), Уладзімір Арлоў (BY), Марсэль Байер (D), Уладас Бразюнас (LT), Вера Бурлак (BY), Дайва Чапаўскайце (LT), Андрэй Хадановіч (BY), Тадэвуш Дамброўскі (PL), Дзмітры Дзмітрыеў (BY), Гінтарас Граяўскас (LT), Вольга Гапеева (BY), Таня Малярчук (UA), Ільма Ракуза (CH), Ян Вагнэр (D), Агне Жагракаліце (LT)
Тэгі: Мінск