“Ляпис Трубецкой” – трэйлер новага кліпа і конкурс (відэа)

28.12.2011 Музыка

Гурт “Ляпис Трубецкой” выклаў на сваім youtube-канале трэйлер да адной з новых песень, якая прагучыць на маскоўскім канцэрце 31 снежня.

Першыя пяць чалавек, якія дашлюць правільную назву гэтай песні і пералічаць па імёнах і прозвішчах усіх, хто з’явіўся ў трэйлеры, атрымаюць бясплатна квіток на міні-фэст “Новы год па-беларуску”. Варянты дасылаць на trubetskoy@yandex.ru з пазнакамі каардынатаў для зваротнай сувязі.