volski-l_sm

Адзін з герояў арт-календару “Канец словаў” - музыка і літаратар Лявон Вольскі - дзеліцца сваімі ўражаннямі ад праекту.

Ці дастаткова зроблена беларускімі літаратарамі для папулярызацыі беларускай літаратуры, каб пераходзіць да такіх сродкаў, як здымкі ў календары?

Па-мойму, гэта нармальны сродак папулярызацыі, таму што цяпер літаратура бясконца далёкая ад народу. У асноўным у нас творцы элітарныя, і паміж імі і народам - проста бездань. Каляндар — гэта набліжэнне да народа, хаця б да той яго часткі, якая будзе казаць: “Ну што ж гэта такое, як яны маглі!” Але ж гэта ўсё адно эмоцыі. Любыя эмоцыі - гэта ўжо плюс.

На адной з рок-каранацый NRM выступілі распранутымі, а ў кліпе да песні “Чыстая-Светлая” Вы зняліся ў жаночым вобразе. У праекце “Крамбамбуля” вы таксама эпатуеце публіку кічавымі ўбраньнямі. Дзеля чаго?

Тое, што мы робім, - свядомыя крокі спецыяльна для таго, каб наблізіцца да гэтай цёмнай шэрай масы народу, невядомай нікому. Я маю на ўвазе “Крамбамбулю”. Ці вось, напрыклад, я збіраюся напісаць які-небудзь белетрыстычны твор, што-небудзь дэтэктыўнае ці, можа, штосьці пра вампіраў.

Як толькі ты пачынаеш рабіць штосьці блізкае да папсы, ты адразу ж падвяргаешся жорсткай крытыцы. Беларускае грамадства цяжка хворае, і трэба яго з гэтага стану выводзіць усімі даступнымі нам, творчым асобам, сродкамі. Трэба няўхільна працаваць у гэтым рэчышчы.

Што да календара, то перш за ўсё гэта бліжэй да чыстага мастацтва. Я адразу пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце. Гэта прект, у якім бяруць удзел не толькі ты і публіка, але і фотамастакі. Атрымліваецца твор мастацтва, што мала ад цябе залежыць. Тут усю пастаноўку рабіў фатограф Андрэй Шчукін са сваімі калегамі, я толькі слухаў парады кшталту “нагу лявей, руку правей”. Я асабіста ведаю Андрэя Шчукіна, і таму няёмкасці не адчуваў. Я б не назваў гэта эратычнай фотасесіяй, гэта мастацкая фотасесія крышачку з эпатажам. І тое гэта эпатаж толькі для нашай краіны. Мне вельмі спадабалася выкананне. Атрымалася нават лепей, чым я думаў. Мне падаецца, што гэта трошкі не для вешання каляндар. Пакладу так для архіву. У мяне вісіць дома каляндар. Я там пазначаю даты канцэртаў. “Канец словаў” — гэта суцэльны твор мастацтва, які мне не хочацца псаваць.

– Наколькі далёка асабіста Вы гатовы пайсці ў агаленні дзеля мастацтва?

Пакуль настолькі, наколькі я пайшоў у гэтым календары. Ну, калі гэта сапраўды дзеля мастацтва, то настолькі, наколькі трэба. Дзеля сапраўднага мастацтва, калі гэта неабходна, давядзецца ісці.

– Праект называецца “Канец словаў”. Ці не азначае гэта, што сучасная беларуская літаратура вычарпала сваю асноўную зброю, то бок словы, і адзіным сродкам прыцягнення ўвагі застаецца голае цела?

Для мяне дзіўна было прачытаць каментар на “Нашай Ніве”: “Якія творчыя асобы, такі ў іх і пасыл, вось ў наш час былі Ніл Гілевіч, Янка Брыль, яны б да такога ніколі не дайшлі”. Дзіўнае вельмі меркаванне. Наогул у нашым грамадстве распаўсюджанае “злоснае” стаўленне да любой мастацкай акцыі. Справа ў тым, што і Янка Брыль, і Ніл Гілевіч, і Яўгенія Янішчыц, узгаданыя ў гэтым гнеўным пасыле, працавалі ў жанры традыцыйным. З чаго ім было рабіць такія акцыі?

Я напісаў нешта кшталту эсэ наконт гэтай назвы, і кожны напісаў, здаецца, нядрэнна атрымалася. Так што яшчэ не зусім канец, раз літаратары выказаліся на тэму канца словаў. Значыць, засталіся яшчэ нейкія словы, як ні парадаксальна гэта гучыць.

Таццяна Печанко, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

2 каментары »

  1. # Волька | 25 чэрвеня 2009, 21:42

    Цікава, як арганізатары “Будзьмы” самі ставяцца да гэтай з’явы?

    [Адказаць]

  2. # Neur | 27 чэрвеня 2009, 15:29

    Згодны зь Лявонам. :) Трэба рабіць нават гэтак. Хоць менавіта мне гэта не цікава.
    А НН хай яшчэ Я. Коласа згадае і параўнуе… Час даўно зьмяніўся.

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Дэкларацыя раз’яднання

Дэкларацыя раз’яднання Аналізуючы ў сілу прафесіі безліч мастацкіх тэкстаў, даўно зразумела: наўпростгаварэнне – выказванне сваёй думкі наўпрост – ёсць грахом перад мастацтвам. Гуманітарныя праблемы проста не вырашаюцца Як ні парадаксальна гэта гучыць, наўпроставае казанне – не заўсёды самы ўдалы шлях данясення сэнсу. Далей »

Кнігагляд

ВКЛ: спадчына непадзеленая ці непадзельная?

Лявон К., nn.by | 10 сакавiка 2010

ВКЛ: спадчына непадзеленая ці непадзельная? У Мінску выйшла анталогія, прысвечаная беларуска-літоўскім культурным і гістарычным сувязям. У першай частцы кнігі: дыспуты і дыялогі беларускіх і літоўскіх гісторыкаў і культурных дзеячаў наконт супольнага мінулага і культурнай спадчыны ВКЛ. Другая частка — вершы і празаічныя творы беларускіх аўтараў пра Літву і Вільню (ад старабеларускіх летапісаў праз Багушэвіча і да Барадуліна). Далей »