“Людзі на балоце” – эксклюзіўная прэзентацыя канцэртнага відэа рэп-гурта PANaNieba

23.12.2011 Музыка

Сёння мы прэзентуем канцэртны запіс аднаго з хітоў беларускамоўнага рэп-гурта PANaNieba – “Людзі на балоце”. Песняй са старога альбома хлопцы вырашылі нагадаць пра сябе і “разагрэць” нас перад выхадам свайго новага альбома “71”, які з’явіцца ўжо вельмі хутка.