Мэталісты ўручаць сваю прэмію 13 сакавіка

25.02.2009 Музыка

У пятніцу 13-га сакавіка адбудзецца першая ў Беларусі музычная прэмія ў вобласьці мэтал-музыкі. Яе заснавальнікам выступіў інтэрнэт-партал MetalFront.org. Найлепшыя прадстаўнікі гэтага кірунку будуць вызначаныя па пяці намінацыях. Гурт, альбом і міні-альбом назаве журы ды ўдзельнікі форуму парталу, а пераможцаў у спэцыяльных намінацыях, такіх як «Відэа году», «Вяртаньне году» — абвесьціць каманда сайту MetalFront.org. Тэкст цалкам.

Уручэнне прэміі MetalFront.org Music Awards 2008 адбудзецца 13 сакавіка ў клюбе «Рэактар».
Пачатак у 17:30.
Квіткі: 18 000 — 25 000.
Даведкі: (029) 564-60-97, 296684300 (ICQ).

Тэгі: