3—4 красавiка ў г. Вялiкiя Лукi прайшоў мiжнародны конкурс вакалiстаў. У пяцiгадзiнным вакальным марафоне ўзялі ўдзел больш за 100 выканаўцаў.
З Мiнску ў конкурсе ўдзельнiчалi навучэнкi Дзiцячай музычнай школы № 19. Яны годна прадставiлi беларускую вакальную школу, як неаднакроць адзначыла кампетэнтнае журы.
Самая маленькая ўдзельнiца з Мiнску, васьмiгадовая Каця Башура з песняй “Родныя словы” стала лаўрэатам 2-й ступенi. Наташа Павiдайка з песняй “Мелодыя кахання” таксама атрымала дыплом лаўрэата 2-й ступенi. А дуэт Наташы Павiдайкі i Юлi Бурай з песняй “Анёл” атрымаў дыплом лаўрэата 1-й ступенi i быў запрошаны на мiжнародны конкурс “Вiват, талент” у Санкт-Пецярбург.
На фота:
1. Беларуская дэлегацыя — Н.М. Башура (канцэртмайстар), Юля Бурая, Маша Ждановiч, Каця Башура, Наташа Павiдайка, А.I. Раднёнак (выкладчык).
2. Т.М. Якiменка (дырэктар ДМШ № 3, г. Вялiкiя Лукi, iнiцыятар конкурсу) i I.М. Лапацентаў (дырэктар ДМШ № 19, г. Мiнск, сябра журы).