Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: “100-годдзе Сталыпінская рэформы – самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле”

13.10.2010 Замежжа

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя  Яна Чэрскага 16 – 18 снежня 2010 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю Сталыпінская рэформы – самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк і іншыя зацікаўленыя спецыялісты.

Акрамя пленарнага пасяджэння і работы круглага стала, будзе арганізавана канцэртная праграма з удзелам фальклорных калектываў ІТБК, якія выканаюць песні беларускіх перасяленцаў. Таксама для гасцей Іркуцка адбудзецца экскурсійная паездка на возера Байкал.

У рамках канферэнцыі будзе праведзены Конкурс для студэнтаў па тэме Канферэнцыі. Па выніках конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў аднайменным з канферэнцыяй зборніку. Таксама пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі.

Праграма канферэнцыі і падрабязнасці тут