Названыя намінанты прэміі “Залаты апостраф”

Названыя намінанты традыцыйнай літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” за найлепшыя публікацыі ў 2011 годзе, паведамляе ў сваім блогу Анатоль Івашчанка.

Проза: Славамір Адамовіч, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец, Аксана Спрынчан, Макс Шчур.

Паэзія: Віктар Жыбуль, Ігар Канановіч, Мікола Касцюкевіч, Ігар Сідарук, Ірына Хадарэнка.

Дэбют: Марына Варабей, Змітрок Кузменка, Алесь Плотка, Юлія Цяльпук, Наталля Ярмольчык.

Акрамя таго, “Дзеяслоў” уручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменнікаў – за ўклад у сучасную беларускую літаратуру. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца пры канцы сакавіка.