
Фэстываль “ДАХ-9”: ва ўнутраным дворыку мінскага Палацу мастацтваў 26 жніўня а пятай гадзіне вечара праходзіў перформанс “Насычэнне формы”. Мастакі малявалі графіці ды фарбавалі асфальтавую плітку. Канцэпцыя ад унутранага да вонкавага раскрывалася цягам стварэння твораў у рэальным часе. Удзельнікі перформансу: Мужаў К. i Варкiн С. і Ко.У канферэнц-зале Палацу ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя “Ноч з днём пасярэдзіне”. Вершы чыталі Віктар Жыбуль ды Вера Бурлак (Джэці), агучваў імпрэзу “Князь Мышкін”. Гучалі вершы беларускіх аўтараў, якія сталіся ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў.
Працягвае радаваць наведвальнікаў мастацкая кампазіцыя фестывалю, у нязменным стане знаходзіцца арт-праект “Ахвяры мастацтва”.
Для www.budzma.org