«Узгадвай, даведвайся, выбiрай – i рухай кола гiсторыi!» ‑ пад такім слоганам на сайце Усе БелАрусы пройдзе народнае онлайн-галасаванне «Сем скарбаў Беларусі». Уся краіна будзе выбіраць нацыянальныя скарбы з 28 лістапада 2012 года і да Старога Новага года. А 19-ай гадзіне 14 студзеня 2013 года галасаванне скончыцца.
“Скарбы Беларусі” будуць вызначацца ў сямі катэгорыях: імёны, падзеі, прырода, архтэктура, стравы, абрады, песні. У кожнай катэгорыі на суд беларусаў будуць прадстаўлены сем намінантаў з розных эпох беларускай гісторыі. Партал Усе БелАрусы, каб пазбегнуць сацыякультурных і светапоглядных рознагалоссяў, прапанаваў для галасавання только імёны і падзеі, якія адбыліся да 20 стагоддзя.
Кожны жадаючы аддаць свой голас за “Сем скарбаў Беларусі” зможна ўзгадаць і даведацца, чым менавіта знакамітыя тыя ці іншыя героі, падзеі і помнікі, дзякуючы кароткім займальным нататкам, размешчаным у форме для галасавання.
Партал Усе БелАрусы ўжо другі год запар збірае вялікую аўдыторыю беларусаў вакол сваіх сацыяльна-культурных акцый. У мінулым годзе велікодны тэст “Карта памяці беларусаў” прайшлі амаль 30 тысяч нашых суайчыннікаў. Запушчанае напярэдадні калядных святаў народнае галасаванне “Сем скарбаў Беларусі” прапануе ўсім беларусам не толькі вызначыць самых яркіх і дарагіх сэрцу асоб і падзеі, але і яшчэ раз пераканацца ў багацці беларуская гісторыі.
Сайт Усе БелАрусы, які стаў інтэрнэт-пляцоўкай правядзення народнага галасавання, заклікае ўсіх нагадаць, даведацца і выбраць “Сем скарбаў” сваей краіны. Кожны беларус мае магчымасць сам рухаць кола гісторыі! Галасуй!