pARTisan і “Невядомая Беларусь” у Магілёве

30.03.2009 Культура

Сумесная прэзентацыя восьмага нумару альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan і кнігі аналітычных эсэ “Невядомая Беларусь” адбудзецца 3 красавіка а 18.30 у будынку грамадскага цэнтру “Кола сяброў” (Магілёў, зав. Чкалава, 16).

Тэма восьмага нумару pARTisanа – вера. Часопіс не абмяжоўваецца адно рэлігійным вымярэннем тэмату і робіць спробу канцэптуалізаваць феномен веры ў розных кірунках, ствараючы паліфанічную візію на праблему – ад сакральнага “жыць (з) верай” да прыватнага “быць Верай”.

Таксама pARTisan прадставіць арт-альбом “Дванаццаць” Артура Клінава – першы з новай серыі “Калекцыя пАРТызана”, заснаванай альманахам дзеля прамоцыі актуальнага беларускага мастацтва.
Кніга “Невядомая Беларусь” – складанка аналітычных эсэяў, што прэзентуюць нашую краіну, убачаную вачыма не толькі беларусаў, але і суседзяў – палякаў і расейцаў. Сярод аўтараў – Алесь Анціпенка, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Аляксей Сіманаў, Рышард Радзік і іншыя.

У імпрэзе возьмуць удзел мастак Артур Клінаў, паэт Андрэй Хадановіч, філосаф Алесь Анціпенка і культуролаг Максім Жбанкоў.

Імпрэза пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма!”.

Тэгі: