Пераможцы “Оскара” (+ трэйлеры фільмаў і фота актораў)

27.02.2012

Учора ў Лос-Анджэлесе прайшла 84-я цырымонія ўзнагароджання Амерыканскай кінаакадэміі “Оскар”. Упершыню ў гісторыі найлепшым фільмам была прызнаная замежная карціна – “Артыст” (рэж. Мішэль Хазанавічус), а найлепшым акторам – выканаўца галоўнай ролі ў гэтым фільме. Стужка “Артыст” стала рэкардсменам гэтага года, атрымаўшы пяць статуэтак. Столькі ж атрымаў і “Ахоўца часу” Марціна Скарсэзэ, аднак гэта ўзнагароды ў асноўным у “тэхнічных” намінацыях.

За званне найлепшага фільма таксама змагаліся ўжо згаданы “Ахоўца часу”, “Нашчадкі”, “Страшна гучна і неверагодна блізка”, “Прыслуга”, “Поўнач у Парыжы”, “Чалавек, які змяніў усё”, “Дрэва жыцця” і “Баявы конь”. “Артыст” стаў таксама першым нямым кінафільмам з 1929 года, які быў намінаваны на “Оскар” (стужка апавядае пра лёс зоркі нямога кіно Джорджа Валентына).

Артыст


 

 Ахоўца часу


Большасць заходніх СМІ у сувязі з цырымоніяй уручэння “Оскара” пішуць таксама пра экстравагантнае з’яўленне на чырвонай дарожцы Сашы Барона Коэна. Апрануты ў касцюм генерала Аладына са свайго новага фільма “Дыктатар”, які з’явіцца ў пракаце ў траўні, Коэн высыпаў на дарожку “прах Кім Чэн Іра”, які прынёс з сабою. Саша Барон Коэн заявіў, што гэта была мара памерлага лідара Паўночнай Карэі – “з’явіцца на цырымоніі ўручэння “Оскара”… і трапіць на грудзі Холі Беры”.

Саша Барон Коэн
Саша Барон Коэн

 

Прапануем вашай увазе пераможцаў у найбольш значных намінацыях.

 

Найлепшы фільм на замежнай мове: “Развод Надзіра і Сімін” – Іран, рэжысёр Асгар Фархадзі.


Найлепшая актрыса другога плану: Актавія Спэнсэр – “Прыслуга”.

Актавія Спэнсэр
Актавія Спэнсэр

 

Найлепшы дакументальны фільм: “Непераможаныя”


Найлепшы анімацыйны фільм: “Ранга”

 

Найлепшыя спецэфекты: “Ахоўца часу”

Найлепшы актор другога плану: Крыстафер Пламер – “Пачаткоўцы”

Крыстафер Пламер
Крыстафер Пламер


Найлепшы кампазітар: Людовік Бурс – “Артыст”

Найлепшая песня: «Man or Muppet» — «Мапеты»

Найлепшы арыгінальны сцэнар: «Поўнач у Парыжы» — Вудзі Ален

 

Найлепшы рэжысёр: Мішэль Хазанавічус – “Артыст”

Мішэль Хазанавічус
Мішэль Хазанавічус


Жан Дзюжардэн
Жан Дзюжардэн

Найлепшы актор: Жан Дзюжардэн – “Артыст”

Мэрыл Стрып
Мэрыл Стрып

Найлепшая актрыса: Мэрыл Стрып – “Жалезная лэдзі”

Найлепшы фільм: “Артыст”