“Ператвор” Конкурс перакладу са славянскіх моваў

06.10.2011 Конкурсы

Часопіс “ПрайдзіCвет” і Ініцыятыўная група “Kate&Osia” абвяшчаюць Конкурс перакладу са славянскіх моваў (балгарская, чэшская, харвацкая, сербская, украінская, славацкая, польская, руская) на беларускую.

Для перакладу прапаноўваюцца апавяданні наступных аўтараў:

  • Елена Алексиева, Алек Попов (Балгарыя);
  • Jan Balaban, Hana Pachtova (Чэхія);
  • Olja Savicevic Ivancevic (Харватыя), David Albahari (Сербія);
  • Таня Малярчук, Олег Шинкаренко (Украіна);
  • Jana Benova, Vaclav Pankоvcin (Славакія);
  • Natasza Goerke, Wojciech Kuczok (Польшча);
  • Татьяна Замировская, Кирилл Дубовский (Беларусь, руская мова).

 

Умовы конкурсу:

Удзельнічаць могуць усе ахвотныя.

Усе тэксты, прапанаваныя для перакладу, можна спампаваць на старонцы часопіса “ПрайдзіСвет”: https://prajdzisvet.org/events/741-konkurs-pierakladu-sa-slavianskikh-movau-pieratvor.html.

Кожны ўдзельнік можа выбіраць, з якой мовы, якога аўтара і якія апавяданні ён будзе перакладаць (моваў, аўтараў і апавяданняў можа быць некалькі).

Апошні тэрмін для адпраўкі перакладаў — 4 снежня 2011 г. у 23 гадзіны 45 хвілін. Пераклады дасылайце на rada@prajdzisvet.org, пазначыўшы ў тэме “Ператвор”. У е-мэйле пазначце, калі ласка, сваё імя і прозвішча, горад/вёску, прафесію/навучальную ўстанову.

Паважанае і кампетэнтнае журы не будзе да абвяшчэння вынікаў ведаць удзельнікаў конкурсу, бо кожны з удзельнікаў атрымае шыфр.

Пераможцаў чакае слава! А таксама публікацыі, прызы і павага ўдзячных чытачоў.

 

Рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет”