Першая кроў: беларуская лацінка ў метро (+відэа)

07.11.2012

7 лістапада былі адкрытыя 3 новыя станцыі мінскага метро. Разам з імі з’явіліся і новыя схемы з назвамі станцый на лацінскай версіі беларускай мовы. Сапраўдны халівар на партале Оnliner.by справакавала відэа, на якім адзін з іншаземных гасцей сталіцы робіць спробы прачытаць іх правільна.

 

Нечаканы ўсплёск увагі ў беларускім грамадстве да такой  тэмы, як беларуская лацінка, не можа не радаваць. Застаецца спадзявацца, што тэндэнцыйнасць асобных матар’ялаў на гэтую тэму не прымусіць беларусаў адступіць ад беларускай лацінкі, якая была зацверджаная для транслітэрацыі геаграфічных назваў на канферэнцыі ААН, а наадварот паглыбіць цікавасць да аднаго з варыянтаў беларускай мовы, які паступова вяртаецца з забыцця.

Тое самае відэа (аўтар – Алексей Носаў, onliner.by) –


А як падпісалі б станцыі вы?